Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2020

Мітынг памяці ў межах міжнароднай акцыі “У славу агульнай Перамогі”

У гонар 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 14 сакавіка ў Камсамольскім скверы г. Бяроза адбыўся мітынг памяці ў межах міжнароднай акцыі “У славу агульнай Перамогі”...

У гонар 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 14 сакавіка ў Камсамольскім скверы г. Бяроза адбыўся мітынг памяці ў межах міжнароднай акцыі “У славу агульнай Перамогі” па  размяшчэнні ў  капсулы зямлі, сабранай з воінскіх пахаванняў Бярозаўскага раёна. Галоўная мэта акцыі – захаваць гістарычную памяць пра трагічныя падзеі ў жыцці нашага народа і ўвекавечыць імёны ўдзельнікаў вайны.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі раёна, старшыні сельвыканкамаў, вучні школ раёна. У ліку ўдзельнікаў былі і навучэнцы нашай гімназіі: Сеч Раман, Вашкевіч Лізавета, Матусевіч Юлія і Царковіч Кацярына.

Некалькі імгненняў з урачыстасці.