Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2020

Вэб-квэст да 75-годдзя Перамогі

14 сакавіка ў гімназіі прайшло цікавае мерапрыемства – вэб-квэст “Успомнім іх подзвіг, згадаем іх твары”, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гульні бралі ўдзел каманды сёмых і восьмых класаў. Падчас гульні...

14 сакавіка ў гімназіі прайшло цікавае мерапрыемства – вэб-квэст “Успомнім іх подзвіг, згадаем іх твары”, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гульні бралі ўдзел каманды сёмых і восьмых класаў. Падчас гульні вучням неабходна было прайсці сем станцый:

  1. “Вайна ў лічбах”
  2. “Нашы землякі – наш гонар”
  3. “Паэтычная”
  4. “У суровым небе франтавым”
  5. “Гістарычная”
  6. “Мемарыяльная”
  7. “Ведай героя ў твар”

Месца размяшчэння кожнай станцыі гульцы вызначалі самастойна пасля складвання пазлаў і атрымання выявы аб’екта, які размяшчаецца на станцыі. А пазлы можна было атрымаць толькі пасля адказу на пытанні, што па змесце адпавядалі назве станцыі, і такім чынам прадэманстраваць свае веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, звязаныя з нашым родным горадам. Калі не ведалі адказу, дык інфармацыю можна было праз кюар-код узяць на адпаведных сайтах.

А яшчэ на станцыі кожная каманда атрымлівала частку шыфравальнага ліста. І на апошнім этапе вэб-квэста неабходна было скласці шыфраваны ліст і пры дапамозе прапанаванага ключа здагадацца, як ім карыстацца для прачытання шыфроўкі.

У выніку каманды прадэманстравалі выдатнае веданне тэмы. Толькі на 3 хвіліны каманда 7 класаў адстала ад каманды-пераможцы восьмых класаў. Віншуем усіх, хто далучыўся да такога незвычайнага свята ведаў!