Разделы сайта

Главная

Зборнік афарызмаў

Прадмова

Паэзія Ніны Мацяш поўніцца афарыстычнасцю, бо "пра што б ні пісала паэтка, заўсёды рабіла высновы, якія варта чытаць і перачытваць нашчадкам, "занатоўваць" у памяці, каб у моманты расчаравання, здрадніцтва, ашуканства, чарговага выпрабавання паўтараць іх сабе, каб не збочыць з таго адзінага шляху, які падораны кожнаму з нас Усявышнім. "Не збочыць" ва ўсіх сэнсах гэтага слова, бо шлях тады пройдзены з годнасцю, калі, як сцвярджае паэтка, не пярэчыў уласнаму сумленню [ І адвеку будні нашы ўпарта / Цвердзяць, новы беручы рубеж: / Дай нам, лёс, таго, чаго мы вартыя, / Каб не здрадзіць нам самім сабе], калі ўмеў не толькі шкадаваць бліжняга, але і радавацца за яго і захапляцца ім [Між людзей не можа быць старонняга болю!; Бойся спазніцца са словам харошым: / Тонка прадзецца жыццёвая ніць], калі ўмеў знайсці радасць пад сваім небам [Чужое неба шчасця не дае], калі ўмеў працягнуць руку дапамогі [І не падлічваюць пры гэтым людзі, / А што за ласку ім прыбудзе]. Паэтка ведае, у чым паратунак, дзе шукаць гармонію, калі"…людзі – не анёлы, / Толькі гэта сэрца не гоіць". Яна ведае і гэтым ратуецца сама і сваімі думкамі шчодра дзеліцца з чытачом: Хай не журыцца, хай не плачацца: / Далягляд з жальбы не зыначацца; Умеем і гарбець, і весяліцца, / Не патрапляем толькі навучыцца / Не дазваляць жыццю свайму таннець; Жахлівей не бывае здрады, / Як сонца ўласнае забіць!". Так хораша адзначыла ролю афарыстычнага слова Ніны Мацяш Алена Багамолава.

А нам хочацца далучыцца да сказанага і прапанаваць чытачу нізку афарызмаў, паколькі добра вядома, што ў многіх краінах свету кожная сям’я лічыць неабходным мець у сваёй уласнай бібліятэцы зборнік афарызмаў. Не важна, ці то зборнік набыты ў кнігарні, ці то зборнік, складзены ўласнымі рукамі з тых запісаў, што ляглі на душу і сэрца сямейнікаў. Такая кніга дазваляе лепш зразумець духоўны свет чалавека, дакрануцца да скарбніцы жыццёвай мудрасці.

У зборніку прадстаўлена 230 афарызмаў і слоў-пажаданняў, спарадкаваны яны ў шэсць тэматычных груп:

  1. "Ёсць адзінае выйсце – жыць": афарызмы на філасофскую тэму;
  2. "Свет чалавечы прагне людскасці": адлюстраванне маральна-этычных праблем у выказваннях паэткі;
  3. "Без сябрыны побач і я не выжыла б": тэма дружбы, сяброўства ў выслоўях паэткі;
  4. "Адкрыта дарога на неба толькі праз крыж": тэма жыццёвых цяжкасцей і шляхоў іх пераадолення;
  5. "Хай беражэ цябе любоў мая": адлюстраванне тэмы кахання, любові ў афарыстычным радку Н.Мацяш;
  6. "Хай вам светла будзе ўсім, каго люблю": словы-пажаданні з вершаў паэткі.

Усе афарыстычныя адзінкі вулучаны са зборнікаў "Паміж усмешкай і слязой" і "Я вас люблю".

"Ёсць адзінае выйсце – жыць"

раскрыть » / « свернуть

"Свет чалавечы прагне людскасці"

раскрыть » / « свернуть

"Без сябрыны побач і я не выжыла б"

раскрыть » / « свернуть

"Адкрыта дарога на неба толькі праз крыж"

раскрыть » / « свернуть

«Хай беражэ цябе любоў мая»

раскрыть » / « свернуть

"Хай вам светла будзе ўсім, каго люблю" (з кнігі "я вас люблю")

раскрыть » / « свернуть