Разделы сайта

Главная

Гісторыя стварэння

Музей баявой і працоўнай славы быў адкрыты 6 мая 1988 г. 9 мая 1989 года яму было прысвоена званне «школьны музей» (пасведчанне №151).

Адкрывае музей ветэран 130-га ХБАП Дзееў А.І.


Першы дырэктар музея баявой і працоўнай
славы настаўнік гісторыі Карпінчык Ліна Іванаўна

27 лютага 2009 г. музей баявой і працоўнай славы пераўтвораны ў экспазіцыйную залу баявой і працоўнай славы гісторыка – краязнаўчага музея Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Белаазёрска». 


Грамадскім кіраўніком экспазіцыйнай залы
з’яўляецца  настаўнік гісторыі
Дземідовіч Святлана Аляксееўна

У пачатку 90-х гадоў у школе з дапамогаю вучняў была сабрана невялікая колькасць экспанатаў побытавага характару. Большая частка іх характарызавала працэс ткацтва. А паколькі на сённяшні дзень ручное ткацтва выходзіць з ужытку, вырашылі стварыць экспазіцыйную залу «Лянок» з мэтай знаёмства наведвальнікаў з працэсам апрацоўкі нітак, вырабу тканіны, з узорамі тканых вырабаў. Дырэктарам гімназіі Пратасевіч Н.М. ініцыятыва была падтрыманая, і ў 1992 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё музея "Лянок", які ў 2009 годзе быў пераўтвораны ў экспазіцыйную залу "Лянок". Кіраўніком залы стала Скарына Г.В. 

Пратасевіч Н.М.

Скарына Г.В.

А ў маі 2016 года экспазіцыйная зала "Лянок", дзякуючы старанням і намаганням дырэктара гімназіі Саўко С.У., пачала працаваць у новым памяшканні.

Саўко С.У.

У сакавіку 2014 года адкрылася яшчэ адна экспазіцыйная зала, прысвечаная жыццю і творчасці нашай зямлячкі, паэткі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі імя А.Куляшова, міжнароднай прэміі Георгія Скаварады, заслужанай дзяячкі мастацтваў Беларусі Ніны Язэпаўны Мацяш.   

Для наведвальнікаў музея была распрацавана экскурсія "У спагадзе нябёсаў", прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Ніны Язэпаўны.

Фотарэпартаж з адкрыцця залаў

раскрыть » / « свернуть