Разделы сайта

Главная

Накірункі дзейнасці

Фондавая работа

Работа гэтага накірунку надзвычай важная, паколькі менавіта ад багацця фондаў музея залежыць змест экспазіцый, экскурсійная ды і даследчая дзейнасць. Таму камплектаванне фондаў музея, улік музейных экспанатаў, захаванне музейных экспанатаў – адна з самых надзённых задач работы ў гэтым накірунку.

На сённяшні дзень агульная колькасць экспанатаў асноўнага фонду музея складае – 220 экспанатаў, дапаможнага – 193. 

Змена ў колькасным складзе музейнага фонду адбываецца пастаянна, паколькі і па сённяшні дзень не спыняецца папаўненне  фондаў музея. Напрыклад, у 2016 годзе ў музей вучань 11 "А" класа Кухарчук Ян прынёс экспанат, якога нават назву пакуль мы не змаглі ўстанавіць. Узнавілі толькі, для чаго яго выкарыстоўвалі. Будзем удзячныя, калі хто дапаможа устанавіць назву.

Выгляд экспаната 

Пошукава-даследчая дзейнасць

Пошукавая работа заключаецца ў зборы і даследаванні гісторыі школы, горада, вывучэнне жыцця і дзейнасці вядомых землякоў, этнаграфічнай, лексічнай і фальклорнай спадчыны рэгіёну, вывучэнне і даследаванне сабраных матэрыялаў. За апошнія гады было зроблена шмат даследаванняў. Вось некалькі прэзентацый да даследчых работ, праведзеных на аснове матэрыялаў музея і прадстаўленых на конкурсах рознага ўзроўню.

паглядзець прэзентацыі

Культурна-адукацыйная дзейнасць

Гэты від дзейнасці прадугледжвае распрацоўку і наладжванне  экскурсій, правядзенне лекцый, арганізацыю  свят, сустрэч, удзел у конкурсах, алімпіядах, фіксацыю фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны і інш.

Цэнтральнае месца ў рабоце экспазіцыйных залаў займае экскурсійная дзейнасць. Для правядзення экскурсій падрыхтаваны групы экскурсаводаў з вучняў VIII- XI класаў. 

Музей прапануе наступныя экскурсіі:

Тэматыка экскурсій залы "Лянок" і залы Ніны Мацяш:

  • "Працэсы апрацоўкі лёну і ткацтва",
  • "Наш забыты фартушок",
  • "Бабулін куфар: ручнікі",
  • "Жаночы строй",
  • "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва нашага краю",
  • "Жыццёвы і творчы шлях Ніны Мацяш",
  • Пёркаграфія Ніны Мацяш.

Тематика экскурский зала боевой и трудовой славы:

  • «Наш край партизанский»,
  • «Здитовская оборона – героическая страница истории Великой Отечественной войны»,
  • «Разведка идет впереди» (о Свидинском И.В.),
  • «В суровом небе фронтовом» (о летчиках 130-го СБАП),
  • «Город. В котором мы живем»,
  • «Крупнейшие предприятия г.Белоозерска»,
  • «История нашей школы»,
  • «Афганистан болью в сердце стучит»,
  • «Климук П.И. – первый космонавт – белорус».

    Выязная экскурсія:

  • «Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа», дзе апавядаем пра гісторыю прыдарожных крыжоў на тэрыторыі вёсак Пескаўскага  сельскага савета: