Разделы сайта

Главная

Раздзелы экспазіцыі

Зала "Лянок" адкрыта ў 1992 годзе. У 2016 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё залы ў новым памяшканні.


Асноўныя раздзелы экспазіцыі

"Этапы апрацоўкі лёну"

Гэты раздзел дае магчымасць пазнаёміцца з этапамі апрацоўкі лёну (спачатку лён рвалі, затым аббівалі, слалі, збіралі, церлі, трапалі, часалі, пралі). Дэманструем прылады працы, неабходныя для апрацоўкі лёну на кожным этапе.

Лён, падрыхтаваны для апрацоўкі

Шчоткі жалезныя

Трапала

Прач

Грэбень

Шчоткі са шчаціны

Чаўнакі

Верацёны


"Працэсы апрацоўкі лёну, вырабу нітак і палатна"

Наведвальнікам паказваем і расказваем пра ўсе этапы апрацоўкі лёну, вырабу нітак і самой тканіны. У экспазіцыі ёсць два віды пралак: ручная і нажная. Паказваем прылады, якія памагалі ў  падрыхтоўцы нітак да ткацтва. Дэманструем працэс снавання нітак. І апошні этап – этап ткання палатна.


"Вырабы ткацтва"

На стэндзе прадстаўлены ўзоры жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення. Адзення будзённага і святочнага. Ёсць посцілкі і іншыя вырабы.


"Дарогаю ручніка"

Прадстаўлена вялікая калекцыя ручнікоў: вясельных, уцірачаў і набожнікаў.


"Наш забыты фартушок"

Багатая калекцыя фартухоў дае магчымасць пазнаёміць наведвальнікаў з элементам жаночага строю, які на сёння выйшаў з ужытку.


"Жаночыя галаўныя ўборы"

Тут наведвальнікі знаёмяцца з рознымі відамі галаўных убораў жанчын. Дэманструем працэс павязвання наміткі. Па заканчэнні экскурсіі прапануем фотасесію ў хустках.

Наступныя два раздзелы экспазіцыі суправаджальныя. 


"Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва нашага краю"

Тут наведвальнікі могуць убачыць  макаткі – узоры вышываных карцін, якія ўпрыгожвалі хату селяніна, дарожкі, фіранкі, падзорнікі і інш.


Прадметы побыту

Тут ёсць магчымасць пабачыць і ступу, і бязмен, і прас, і лапці, і снегаступы і інш.

Матэрыялы экспазіцыі музея выкарыстоўваюцца для дэманстрацыі на ўроках гісторыі, "Чалавек і свет", "Мая Радзіма Беларусь", на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэм, звязаных з дыялекталогіяй, і інш. Адна з самых пашыраных форм – гэта вядзенне навукова-даследчай працы.

Праводзім асветніцкую работу, наладжваем выставы не толькі для вучняў гімназіі, але і для жыхароў горада.

Знаёмяцца вучні з экспанатамі і цераз іх выкарыстанне ў пазаўрочнай дзейнасці. Сцэны са спектакля "Паўлінка" Я.Купалы ў выкананні драматычнага гуртка настаўнікаў гімназіі.