Разделы сайта

Главная

Метадычныя напрацоўкі

Работа па захаванні народнай спадчыны прадугледжвае захаванне не толькі прадметаў матэрыяльнай культуры. Таму падчас экспедыцый і паходаў фіксавалі і цікавае слова, і пачутую песню, і займальную прыпеўку. Вынікам нашых збораў стаў зборнік прыпевак Белаазёршчыны, слоўнік ткацкай лексікі, слоўнік дыялектных слоў (найменні флоры і фаўны ў гаворцы жыхароў вёскі Брашэвічы Драгічынскага раёна).

Сабраны матэрыял выдалі ў выглядзе "самвыдатаўскіх" брашур, каб была магчымасць пазнаёміць як мага большую колькасць вучняў з набыткамі духоўнай культуры нашых землякоў.