Разделы сайта

Главная

Памятные страницы в литературе

Ніна Мацяш

ЧЭРВЕНЬСКАЯ БАЛАДА 1941 ГОДА ДНЯ 25-га

Памяці Юрыя Папова, дваццацігадовага стралка-радыста, камсорга 130 СБАП; памяці ўсіх лётчыкаў памянёнага палка, паўшых на Бярозаўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай.

Сівелі азёры з бяды і адчаю,
Чарнелі ад гора крывавага дня.
Крычала ў бяспамяцці, білася чайка:
У небе гарэла яе чаяня...

Пра што ён думаў у баі няроўным?
Душыла хіжа свастыка зямлю,
Расхлістаную, да пакуты родную...
Пра што ён думаў у баі няроўным?
Фашысцкія знішчальнікі, як восы,

Па двое наляталі на яго.
О неба, неба, стань ты смертаносным
Для подлага захопніка твайго!
І помстай адзываліся нябёсы

За руйнаваны беларускі дом —
Палалі танкі на шашы між сосен,
З-пад ног чужынца вырываўся дол.
Даруй, матуля! Некалі было

Цябе згадаць бязвусаму салдату:
Радзіму б засланіць сваім крылом!..
Падлічваць Перамога будзе страты...
Сівелі азёры з бяды і адчаю,

Чарнелі ад гора крывавага дня...
...Віецца з журбой непазбыўнаю чайка:
У небе згарэла яе чаяня...

***

Мікола Федзюковіч

Каб вярнуцца ў жыццё назад

Пакацілася рэха аж
Па зямлі спапялёна-дымнай…
Назаўжды баявы экіпаж
дол трымае ў абдымках.

Назаўжды
крыўда горкіх страт
упілася асколкам у бяссмерце.
…“Каб вярнуцца ў жыццё назад–
двойчы здзейснілі б подзвіг.
Паверце
”Доўга выбух гайдала зямля,
Гук варонкі глушылі.
Ападала раса спакваля
на разбітае крылле.
Болю ў сэрцах скрамсаных –
Шмат – ні сказаць, ні паслаць
у канверце: “Каб вярнуцца
ў жыццё назад – двойчы здзейснілі б подзвіг…”
Ён жыве, сто трыццаты полк.
Дзвесце сёмы… Палкі існуюць!
А ў жалобе эфір замоўк,
І нядобрае сэрца чуе…
Лёс Радзімы рашаў загад.
…Вам удзячныя мы без меры.
Каб вярнуцца ў жыццё назад –
зноў бы здзейслі подзвіг.
Мы верым!

***

Уладзімір Серыкаў              

Герою Совецкага Саюза Іосіфу Свідзінскаму

Ты вернулся в Белыничи милые,
Где родился, взрослел и жил.
С рощей липовой, Друтью милою
С лет мальчишеских ты дружил.
А когда дом родимый покинул,
Фронтовою дорогой пошёл.
Дважды ты на порлях Украины
Сквозь огонь пулемётный прошёл.
Клокотали багровые дали,
Города полыхали в огне,
Верность Родине вдохновляла
Бить фашистов в священной войне!
… Друзей слышал предсмертные крики
Возле Киева на Днепре,
Где свершал ты подвиг великий
В окровавленном сентябре.
И бюст – как живое воплощенье, –
Отважного Героя-земляка,–
Жить будет память поколений
Во все грядущие века.